У Магілёўскім заасадзе нарадзіліся зубраняты і аленяня

11 июня 2016

У Магілёўскім заасадзе папаўненне. Тут нарадзіліся зубраняты і аленяня. Яны адчуваюць сябе добра і ўжо выйшлі на прагулку. Пакуль жывёлы вельмі прывязаныя да сваіх бацькоў, і прагулка праходзіць толькі пад іх наглядам.

Георгій Маліноўскі, дырэктар Магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа імя К. Арлоўскага: "Для нас заасад - гэта вучэбная лабараторыя. Для вас - гэта месца наведвання, знаёмства з жывёльным светам. Клопат аб жывёлах, любоў - усё гэта перадаецца ім. Самы галоўны паказчык - гэта, вядома, нараджальнасць".

У Магілёўскім заасадзе 30 волатаў-зуброў і 7 высакародных аленяў. Таксама тут вялікая папуляцыя іншых жывёл і птушак. А паглядзець на іх можна ў любы дзень.