У Магілёве зарэгістравана беларуска-кітайскае прадпрыемства "Зумліён-МАЗ"

25 февраля 2017

Ужо ў 2018 годзе на базе завода плануецца пачаць серыйны выпуск спецтэхнікі сумеснай вытворчасці. Першыя доследныя ўзоры, а гэта аўтакраны грузападымальнасцю 40 і 60 тон, а таксама новая мадэль прыбіральна-падмятальнай машыны, былі прадэманстраваны летась падчас візіту прадстаўнічай кітайскай дэлегацыі ў Беларусь. Кіраўніцтву новага сумеснага прадпрыемства ўручана пасведчанне аб рэгістрацыі.

Першыя 15 машын будаўнічага і камунальнага прызначэння сыдуць з канвеера сумеснага прадпрыемства ўжо сёлета.