У Магілёве прайшоў фінал рэспубліканскага конкурсу "Аўталэдзі-2016"

26 ноября 2016

Сем амбіцыйных і прыгожых удзельніц з усіх абласцей і Мінска спрачаліся за прэстыжны тытул. Аўталэдзі дэманстравалі веданне правіл дарожнага руху, майстэрства фігурнага кіравання і творчыя таленты. Але, перш за ўсё, свае транспартныя сродкі, стылізаваныя пад шлюбны экіпаж і нават паліцэйскі аўтамабіль. Прычым, на 5-метровым "Мэрсэдэсе" не так проста выконваць фігурнае манеўрыраванне.

Па выніках конкурсных выпрабаванняў тытул "Аўталэдзі-2016" у вобразе нявесты заваявала Алена Пацэліна з Клецка.