У Магілёве пачалі работу класы прафесійнай накіраванасці

17 сентября 2016

У Магілёве ў гэтым навучальным годзе пачалі работу класы прафесійнай накіраванасці для старшакласнікаў, якія мараць пра урачэбную прафесію, і для тых, хто бачыць сябе ў настаўніцтве. У абласным цэнтры створаны 4 педагагічныя і 2 медыцынскія класы. Дзесяцікласнікі прайшлі праз конкурс, нават больш строгі чым у гімназіі.

Напрацягу двух гадоў навучэнцы профільнага медыцынскага класа будуць не толькі на паглыбленым узроўні вывучаць хімію і біялогію, але і наведваць практычныя заняткі ў Магілёўскім медыцынскім каледжы.