У Магілёве далі старт маштабнаму праекту ў галіне медыцыны

25 января 2020
На тыдні закладзены першы камень у падмурак будучага кардыяхірургічнага корпуса абласной бальніцы. Гэта будзе сучасны высокатэхналагічны цэнтр, які дазволіць павялічыць колькасць аперацый, у тым ліку на адкрытым сэрцы. Зараз гэтая лічба набліжаецца да трохсот. Адна з задач – праводзіць да 3 тысяч аперацый за год. У тым ліку - перасадку сэрца. У новым корпусе бальніцы будуць тры аперацыйныя залы.

Аляксандр Мрочак, галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі: "Аказанне дапамогі пры вострым каранарным синдроме - гэта найбольш частая кардыялагічная праблема - трэба за 120 хвілін ужо ў такі цэнтр пацыента даставіць. Таму задача такая - і ў Магілёўскай вобласці арганізаваць магчымасць для нашых пацыентаў".

Вячаслаў Шыла, намеснік Міністра аховы здароўя Беларусі: "Такая канцэпцыя закладзена па ўсёй краіне, і такія цэнтры арганізоўваюцца і ў гарадах з колькасцю 80 тысяч насельніцтва. І не толькі для пацыентаў з кардыяпаталогіяй, але і пацыентаў з вострым парушэннем мазгавога кровазвароту. Гэта датычыцца і такіх кірункаў, як аказанне траўматалагічнай дапамогі".

З уводам новага корпуса скароціцца і час чакання аперацый да некалькіх месяцаў. Зараз ліст чакання распісаны на год наперад.