У Мінскай вобласці самы нізкі ўзровень беспрацоўя па краіне

2 ноября 2019

Колькасць вакансій павялічылася ўдвая. Зараз прапанаванняў больш за 18 тысяч. Сярод высокакваліфікаваных спецыялістаў запатрабаваныя ўрачы, інжынеры, сярод рабочых прафесій - трактарысты і швачкі, а ў сферы сельскай гаспадаркі - заатэхнікі. Сёлета ў службы занятасці рэгіёна звярнуліся амаль паўтары тысячы чалавек. Акрамя адкрытых вакансій прапаноўваюць курсы перападрыхтоўкі са стапрацэнтным працаўладкаваннем.

Яшчэ адной формай працаўладкавання з'яўляецца перасяленне. У тым выпадку, калi па месцы жыхарства няма свабодных вакансій, спецыяльнасць прапаноўваюць у іншым рэгіёне з выдзяленнем жылля.