У Мінскай вобласці працягваецца навядзенне парадку

25 апреля 2020
Добраўпарадкоўваюць помнікі, гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі, азеляняюць тэрыторыі. Дарэчы, працаваць максімальна эфектыўна дапамагае зваротная сувязь. Ініцыятывы мясцовых жыхароў па добраўпарадкаванні прымаюць профільныя ўстановы. Сярод ідэй, якія хутка пачнуць рэалізоўваць у розных кутках рэгіёна, - добраўпарадкаванне крыніц. 
Асаблівую ўвагу зараз надаюць навядзенню парадку ля месцаў пахавання і мемарыялаў, прысвечаных ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя работы завершаць у пачатку мая.