У Мінскай вобласці адкрыўся першы інтэрактыўны экалагічны цэнтр

21 сентября 2019

Энергазберажэнне, абыходжанне з адыходамі і хімічная бяспека. У Мінскай вобласці адкрыўся першы інтэрактыўны экалагічны цэнтр. Ён з’явіўся на базе Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната. Прадстаўлены новыя магчымасці для правядзення заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў і падрыхтоўкі да алімпіяд. Каб развіваць экалагічную культуру ў дзяцей і падлеткаў, у цэнтры распрацаваны комплекс трэнажораў і настольных гульняў. Таму кожны занятак можна змяніць і адаптаваць у залежнасці ад узросту вучняў і іх інтарэсаў.

Усяго ў экалагічным цэнтры прадстаўлена больш за 30 інтэрактыўных экспанатаў. Падчас заняткаў іх будуць выкарыстоўваць больш за сто вучняў школы. У будучыні сюды плануюць запрашаць і вучняў з іншых школ вобласці і краіны.