У Мінскай вобласці вызначылі вучняў года

12 января 2019

Лепшыя ў вучобе, спорце і грамадскім жыцці. У Мінскай вобласці вызначылі вучняў года. Знак выдатніка на абласным свяце ў Дзяржынску атрымалі 25 школьнікаў. Гэта і пераможцы алімпіяд, і лідары дзіцячых аб'яднанняў, і актыўныя ўдзельнікі валанцёрскага руху. Кожны - гонар сваёй навучальнай установы. Творчым падарункам для вучняў года стаў казачны паказ "Сон у зімовую ноч". Наталля Кузьміцкая наведала свята.

Старшыня гарадскога маладзёжнага парламента, школьны экскурсавод, валанцёр і журналіст - усё гэта адзін чалавек - адзінаццацікласніца Анастасія Руднік.

Свае абавязкі зараз дзяўчына сумяшчае з падрыхтоўкай да паступлення. Хаця канчаткова і не вызначылася з ВНУ, але упэўнена: будзе працягваць сваю дзейнасць і далей. Таленавітай і актыўнай вучаніцай ганарыцца не толькі школа, а і родны горад. Сёлета яна адзіная з Жодзіна трапіла ў спіс фіналістаў абласнога конкурсу "Вучань года".

На сцэне юныя спартсмены, пераможцы алімпіяд, даследчых конкурсаў, творчых фестываляў. Сярод іх і навучэнка Мінскага абласнога ліцэя Аляксандра Няхай. Тры гады таму пра яе даведалася, бадай, уся краіна. Дзяўчына была удзельніцай тэлевізійнага расійскага музычнага шоу "Голас". Пасля праекта яна працягвае спяваць.  

З 400 канкурсантаў з усёй Мінскай вобласці ў пяці намінацыях выбралі ўсяго 25. З заканчэннем года каляндарнага ў вобласці стала добрай традыцыяй адзначаць здольных і мэтанакіраваных дзяцей.