У Мінскай вобласці пачаўся збор вясновага мёду

16 июня 2018

Першыя дзесяць тон ляснога пачастунку ўжо адпампавалі пчаляры лясгасаў сталічнага рэгіёна. Усяго ў Мінскай вобласці свае пасекі ёсць у 19 лясных гаспадарках. Найбольшая колькасць пчоласямей - у Любанскім і Стаўбцоўскім лясгасах. Надзея Сербіненка адправілася ў вёску, дзе мёд нарыхтоўваюць ужо больш за сорак гадоў.

У Мінскай вобласці пачался актыўная нарыхтоўка мёду. Так, пчаляры Стаўбцоўскага лясгаса ўжо адкаталі першыя 400 кг ляснога ласунку. Гэты мёд пчолы збіралі два месяцы, і ўжо сёння ён гатовы да продажу.

Кошт першага майскага нектару - каля 9 рублёў за кілаграм. У Мінскай вобласці зараз нарыхтоўваюць рапсавы, малінавы, крушынавы, лясны мёд. У Стаўбцоўскім раёне вясновы хіт - бурштын, сабраны з розных траў. Лічыцца, што такі мёд - свайго роду імунамадулятар - ён добра абараняе арганізм ад інфекцый і асабліва карысны для здароўя дзяцей.

Міхаіл Каўгарэня, старшы пчаляр Кляцішчанскага лясніцтва, займаецца нарыхтоўкай мёду больш за 30 гадоў. Таму добра ведае ўсе тонкасці гэтага няпростага рамяства. З якім настроем трэба падыходзіць да вулля, як даглядаць руплівых насякомых на працягу года. Некаторыя сакрэты вопытны пчаляр раскрыў і для нашых гледачоў.

Насякомых вывозяць "пасвіцца" бліжэй да палёў, каб ім было лягчэй знайсці нектар. Такім чынам з кожнага вулля пчаляры змогуць сабраць да 15 кілаграмаў мёду за сезон. Дарэчы, пчолы бываюць таксама розных відаў. Стаўбцоўскія - асаблівай пароды.

Сезон нарыхтоўкі мёду толькі пачаўся. Але набыць свежы ласунак з палеткаў можна ўжо зараз. Добры ўраджай ужо маюць лясгасы Уздзенскага, Чэрвеньскага, Клецкага раёнаў. Хутка да іх далучыцца і паўночная частка вобласці.