У Мінскім заапарку новы жыхар

6 апреля 2019

Аднагадовую  ламу  па мянушцы Вяснушка прывезлі з Гродна. Гэта ўжо даволі дарослая жывёліна, у яе рацыёне  сена, трава і агародніна. Як адзначаюць работнікі заапарка, яна даволі ласкавая і ветлівая. Як толькі жывёліна адаптуецца на новым месцы, яе перамесцяць у іншую, больш прасторную вальеру, у якой жыве яшчэ адна лама.

Новых гадаванцаў у заапарку чакаюць яшчэ і летам. З Новасібірска прывязуць чырвонага ваўка, а з Рыгі  маладую рысь.