У Мінску сёлета добраўпарадкуюць яшчэ тры экалагічныя сцежкі

2 марта 2019

Пакуль у кожным раёне сталіцы дзейнічаюць 10 зялёных маршрутаў. Гэта месцы каля біялагічных заказнікаў, у лесапарках, уздоўж рэк і вадаёмаў. Па маршрутах можна не толькі прагуляцца, але і паслухаць экскурсіі, распрацаваныя спецыяльна для дзяцей і дарослых. На сцежках размешчаны інфармацыйныя стэнды з фактамі пра флору і фаўну Беларусі. Усе маршруты можна знайсці на інтэрактыўнай карце.

Асноўная задача такіх экалагічных сцежак - захаваць унікальнае асяроддзе сталіцы і пазнаёміць жыхароў Мінска з прыродным багаццем горада.