У Мінску прайшла цырымонія шлюбу пад вадой

27 июля 2019

Экстрэмальная рамантыка. У Мінску прайшла цырымонія шлюбу пад вадой! На глыбіні некалькіх метраў маладыя ў вясельных касцюмах далі клятву вернасці з дапамогай спецыяльных таблічак. Там жа пара абмянялася заручальнымі пярсцёнкамі і нават выканала першы танец. Сама вясельная цырымонія прайшла па ўсіх канонах. Для віншавання маладых госці таксама апускаліся пад ваду. А пасля сяброўкі нявесты лавілі букет.