У Мінску з’явяцца разумныя прыпынкі з бясплатным Wi-Fi і зарадкай для мабільных тэлефонаў

16 февраля 2019

Інфраструктура да ІІ Еўрапейскіх гульняў. У Мінску з’явяцца разумныя прыпынкі з бясплатным Wi-Fi і зарадкай для мабільных тэлефонаў. А на маршрутах грамадскага транспарту ўсё больш навінак. На гэтым тыдні ў мінскія аўтапаркі паступіла каля 200 аўтобусаў, салоны абсталяваныя сістэмай клімат-кантролю. Як змяняецца транспартнае аблічча сталіцы - рэпартаж Яна Пашкевіча.

Самы масавы забег такога энергічнага транспарту па вуліцах Мінска стартуе за месяц да ІІ Еўрапейскіх гульняў: тады на маршруты выйдуць 80 электробусаў, 60 з якіх пакалення нэкст. На прадпрыемстве цалкам змянілі іх выгляд на стыль хай-тэк. Абнаўляюць да ІІ Еўрапейскіх гульняў і склад зборнай аўтобусных паркаў: сюды паставілі ўжо амаль 200 з запланаваных 300 сучасных МАЗаў. Яны будуць астуджваць запал балельшчыкаў і спартсменаў у гарачыя дні спаборніцтваў: машыны абсталяваныя сістэмамі клімат-кантролю.

Абнаўленне адбудзецца і ў сталічным метро: дарогу да спартыўных арэн тут падкажуць абноўленыя паказальнікі або супрацоўнікі метрапалітэна. Да вялікіх стартаў яны пройдуць экспрэс-курс замежнай мовы. Яшчэ больш агорне падземку і сетка Wi-Fi, анлайнавымі стануць яшчэ 12 станцый.

Такія кіёскі дададуць прадаўцам і лінгвістычныя здольнасці - тут усталяваныя планшэты-перакладчыкі на любую мову свету.

Яшчэ адзін варыянт такога гасціннага кіёска зараз распрацоўваюць спецыялісты адной сталічнай кампаніі. Прыпынак, паводле іх версіі, стане банкаматам, інфакіёскам, сродкам выкліку таксі. Першы з такіх домікаў у стылі мадэрн з'явіцца на Нямізе ў самым пачатку лета. Пратэсціраваць усе гэтыя навінкі мінчане, як і дзясяткі тысяч турыстаў, змогуць зусім хутка: уся сталічная транспартная сетка падыдзе да маштабнага еўрапейскага старту ў найлепшай форме.