У Мінску адкрыўся фестываль Юрыя Башмета

28 сентября 2019

У праграме дзевяць канцэртаў. Фактычна на кожным выступяць знакамітыя музыканты і прагучаць прэм'еры. На сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі сёння будзе іграць эстонскі кампазітар Эркі-Свен Цююр. Яго сімфонію "Міфы" беларуская публіка пачуе ўпершыню. На гэтым жа канцэрце адбудзецца і сусветная прэм'ера.

Сярод гасцей фестывалю і турэцкі піяніст Фазыл Сай. Яго творы выконваюцца аркестрамі па ўсім свеце.