У Мінску адкрыўся вялікі школьны базар

18 августа 2018

Не за гарамі новы навучальны год. Зараз па ўсёй краіне адчыняюць свае дзверы школьныя кірмашы. Сёння і ў Мінску адкрыўся вялікі школьны базар. Купіць адразу ўсё неабходнае для вучобы (ад алоўкаў да касцюмаў) можна будзе ля Палаца спорту. Таксама тут ёсць контурныя карты, рабочыя сшыткі і кнігі для пазакласнага чытання, прадугледжаныя школьнай праграмай. Дарэчы, сёлета прама на кірмашы можна будзе пакінуць заяўку на бясплатны падгон адзення. Школьны базар будзе адкрыты ўсе выхадныя з 10 раніцы да пятай гадзіны вечара.

Гэтым летам у Беларусі праходзіць больш за 600 школьных базараў. Акрамя гэтага, неабходныя тавары можна знайсці ў 6 тысячах магазінаў. Сабраць дзіця ў школу каштуе ад 145 да 900 рублёў.