Знайсці новую пасаду ў рэжыме рэальнага часу. У Мінску пачаў работу першы электронны кірмаш вакансій. Пазнаёміцца з прапановамі кампаній, адправіць рэзюмэ і атрымаць прафесійную кансультацыю можна анлайн: карысная інфармацыя змяшчаецца на віртуальнай пляцоўцы. Так пошук працы становіцца больш аператыўным і зручным. У першым кірмашы новага фармату прымаюць удзел пяць буйных прадпрыемстваў сталіцы - гэта больш за тры сотні вакансій.
Новая паслуга на працягу трох дзён працуе ў тэставым рэжыме. Неўзабаве такі фармат пошуку працы стане пастаянным. Свае віртуальныя пляцоўкі з'явяцца і ў іншых гарадоў.













