У Мінск прыйшла японская вясна. І доўжыцца яна да 6 мая

4 мая 2019

У фае  Музычнага тэатра адкрылася выстава ілюстратара  Нокіа Іноўэ. На працягу тыдня таксама расказваюць аб прыгажосці цвіцення сакуры, як правільна насіць кімано. У праграме  спаборніцтвы па  японскіх шахматах і чайныя цырымоніі пад адкрытым небам. А нацыянальную культуру Японіі дэманструюць мастацкія і фотавыставы.

5 і 6 мая ў Доме дружбы ў Мінску пройдуць турніры па японскіх шахматах сёгі, удзел могуць узяць усе, хто знаёмы з правіламі.