У метро да II Еўрапейскіх гульняў пачалі курсіраваць брэндзіраваныя вагоны

9 марта 2019
У сталічным метро да II Еўрапейскіх гульняў пачалі курсіраваць брэндзІраваныя вагоны. На іх  алімпійскае дрэва і папараць-кветка, а таксама лісяня Лесік, які дэманструе 15 відаў спорту. Вагоны з яркай сімволікай можна ўбачыць на абедзвюх лініях метрапалітэна. Цягнікі ўпрыгожваюць і выявы з лагатыпам спартыўнага форуму. А ўнутры вагонаў - афішы.  

На схемах метрапалітэна адлюструюць і галоўныя спартыўныя аб'екты. А для супрацоўнікаў падземкі ў гэтыя дні пачаліся моўныя курсы  па англійскай мове.