Цэнтр супрацоўніцтва ў сферы навукова-тэхнічных дасягненняў з'явіца ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку

22 декабря 2018

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку пачалося будаўніцтва сумеснага цэнтра супрацоўніцтва ў сферы навукова-тэхнічных дасягненняў. Гэта месца стане творчай прасторай для стартапаў. Такім чынам самыя прагрэсіўныя ідэі будуць на ўвазе ў вялікіх міжнародных карпарацый і адразу змогуць заручыцца іх фінансавай падтрымкай.

Хутка ў парку з'явяцца яшчэ мінімум два вытворчыя будынкі. Менавіта столькі кампаній папоўняць спіс рэзідэнтаў “Вялікага каменя” ў пятніцу.

Сёлета ў “Вялікім камені” адкрыліся першыя вытворчасці. Пачаўся выпуск суперкандэнсатараў для электробусаў, запрацаваў завод ЛЭД-прадукцыі, а сумесная беларуска-кітайская кампанія “МАЗ-Вэйчай” выпусціла тэставую партыю дэталяў для рухавікоў. Плануецца, што ў наступным годзе колькасць вытворчасцей дасягне двух дзясяткаў.