У кітайска-беларускім індустрыяльным парку адкрылі ганаровую дошку рэзідэнтаў

18 мая 2019

У дзень заснавання кітайска-беларускага індустрыяльнага парка адкрылі  ганаровую  дошку  рэзідэнтаў і адзначылі лепшыя будаўнічыя праекты. 28 кампаній пачалі выпуск  сваёй  прадукцыі  ў сферы лагістыкі і навукова-даследчай дзейнасці. Напрыклад,  дызельныя  агрэгаты  пастаўляюць на Мінскі аўтамабільны завод. У планах - супрацоўніцтва з прадпрыемствамі «Амкадор» і «Гомсельмаш». Суперкандэнсатары  індустрыяльнага парка выкарыстоўваюцца ў беларускіх электробусах. Падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў аб'ёмы павялічаць удвая. 

Сацыяльная  інфраструктура  тут таксама развіваецца. У ліпені завершаць будаўніцтва першага  шматкватэрнага  дома. Распрацаваны праекты паліклінікі, школы і дзіцячага сада.