Вуліцы ўпрыгожаць два мільёны кветак, фігурныя канструкцыі і падвесныя чашы. Адновяць дэкаратыўны надпіс «Квiтней, Беларусь» на ўчастку праспекта Пераможцаў і на вуліцы Арлоўскай. Пано з раслін з'явіцца ў скверы Старасцінская слабада. Гэта будуць міні-копіі галоўных славутасцей сталіцы – Чырвонага касцёла, Нацыянальнай бібліятэкі, “Мінск-Арэны”. Па контурах будынкаў высадзяць кветкі і ўпрыгожаць сцены дэкаратыўнымі камянямі.
Высадка кветак пачнецца напрыканцы мая, калі раслінам не будуць пагражаць замаразкі. Да Дня Перамогі цэнтр горада і помнікі ўпрыгожаць дываны з цюльпанаў.













