У самым густанаселеным мікрараёне Мінска - Каменнай Горцы - на тыдні адкрыты новыя яслі-сад з басейнам і камп'ютарным класам. Займацца будуць дзве групы самых маленькіх, якія толькі вучацца гаварыць, і дзесяць груп дзяцей ад 3 да 7 лет. Усе навучальныя кабінеты сучасна абсталяваны. І хутка тут запрацуе "матуліна школа" - група кароткачасовага знаходжання мам з дзецьмі.
Яслі-сад у Фрунзенскім раёне - чацвёртая дашкольная ўстанова, адкрытая сёлета. У наступным годзе ў Мінску ўзвядуць яшчэ 2 школы і 4 дзіцячыя садкі. Сацыяльныя аб'екты з'явяцца найперш у спальных раёнах.













