У Камянецкім раёне ў жніўні зацвіла яблыня

18 августа 2018

Пераблыталі час года! У Камянецкім раёне ў жніўні зацвіла яблыня. Незвычайную з'яву заўважыла ў сваім садзе сям'я Бычковых. Гаспадыня сядзібы, сама аграном па прафесіі, кажа: такога феномену яшчэ назіраць не даводзілася. Яблыні пяць гадоў, гатунак беларускай селекцыі "Вербная". На дрэве адначасова кветкі і сакавітыя саспелыя плады. Эколагі лічаць, што прычына паўторнага цвіцення ў анамальна гарачых тэмпературах.

Таксама жыхары Брэста сталі сведкамі цвіцення каштанаў. А эколагі адзначаюць, што ў канцы лета зацвілі не толькі яблыні, але рабіна і бружмель.