У індустрыяльным парку "Вялікі камень" урачыста адкрылі пажарнае дэпо

8 июня 2019

Не толькі камфорт у працы і пражыванні, але і бяспека. У індустрыяльным парку "Вялікі камень" урачыста адкрылі пажарнае дэпо. У перспектыве з улікам росту прамысловага кластара тут з'явяцца яшчэ тры такія аб'екты. У аварыйна-выратавальным падраздзяленні будуць працаваць паўсотні супрацоўнікаў, у іх распараджэнні дзве аўтацыстэрны на 10 тон, а таксама аўталесвіцы.

Сам жа "Вялікі камень" папаўняецца новымі кампаніямі-рэзідэнтамі. Чарговыя пагадненні падпішуць на міжнародным эканамічным форуме, які пройдзе ў парку ў пачатку ліпеня.