Важная асаблівасць прадпрыемства - выразная арыентацыя на заказчыка, канкрэтна пад патрэбы той ці іншай прамысловай галіны. Сутнасць распрацовак - у выкарыстанні тэхналогій на малекулярным узроўні. Важным фактарам, які дазволіў беларуска-англійскай кампаніі адкрыць сваю вытворчасць у Беларусі, сталі бізнес-прэферэнцыі для рэзідэнтаў свабодна-эканамічнай зоны "Гроднаінвест”.
Магутнасць прадпрыемства складзе 75 тон прадукцыі за суткі. Гэта адна з буйнейшых такіх вытворчасцяў у Еўропе. Згодна з інвестпраектам, больш за 80% вырабленага пойдзе на экспарт.













