У Гродне прайшлі спаборніцтвы брыгад хуткай меддапамогі

25 Мая 2019

Алгарытм дзеянняў у надзвычайных сітуацыях з масавым паражэннем людзей. У Гродне на тыдні прайшлі спаборніцтвы брыгад хуткай меддапамогі. Аператыўныя экіпажы з усіх раёнаў вобласці, Мінска і польскага Беластока дэманстравалі майстэрства ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных. Паводле легенды, у выніку выбуху снарада часоў вайны ў лесе пацярпелі 7 чалавек. Хуткая дапамога прыбыла на месца праз некалькі хвілін. Задача медыкаў - правільна ацаніць сітуацыю і аказаць неадкладную дапамогу пацярпелым. Суддзі ўлічвалі ўсё - ад правільнасці ўжывання лекаў да ўмення аказаць пацярпелым псіхалагічную дапамогу. У наступным годзе плануецца пашырыць геаграфію ўдзельнікаў конкурсу. Сваё майстэрства маюць намер прадэманстраваць і медыкі з Літвы.