У Гродне з’явіліся таблічкі з гістарычнымі назвамі вуліц

25 февраля 2017

Цікавы праект, які ініцыявалі разам жыхары і мясцовы інтэрнэт-блог, падтрымалі і гарадскія ўлады. Адмысловыя шыльды зараз размяшчаюць на 16 вуліцах абласнога цэнтра. На кожнай такой таблічцы, зробленай у форме сярэднявечнага шчыта, менавіта тыя назвы вуліц, якімі карысталіся жыхары ў мінулым.

Усяго такіх шыльдаў будзе ўстаноўлена 43 па ўсім гістарычным цэнтры Гродна. Дарэчы, гэтай вясной каля самых знакавых аб’ектаў города для карысці турыстаў усталююць яшчэ і спецыяльныя так званыя пюпітры з інфармацыяй аб будынках на некалькіх замежных мовах. У Гродне ўпэўнены, што такія новаўвядзенні дазволяць лепш даведацца пра гісторыю горада як яго гасцям, так і самім мясцовым жыхарам.