У Гродне з’явілася алея дзяцінства

1 октября 2016

Падчас пасвячэння ў першакласнікі яе стварылі самі вучні. У гродзенскай школе №28 сёлета 152 школьнікі ўпершыню селі за парты. Роўна столькі ж маленькіх туй высадзілі на тэрыторыі навучальнай установы. Дапамагалі зрабіць алею дзяцінства вучні выпускных класаў.

Школьную алею сёлета высадзілі ўпершыню. І, па словах настаўнікаў, гэта стане добрай традыцыяй. А значыць кожны верасень тэрыторыя школы будзе папаўняцца новымі дрэвамі - сімваламі пераемнасці пакаленняў.