У Гродне адкрылі адзіны ў Беларусі музей пахаў і водараў

4 ноября 2017

У экспазіцыі каля 70 розных траў, раслін, карэнняў і пладоў, якія растуць на тэрыторыі Беларусі. Тут ёсць і канцэнтраваны водар піёнаў, арэгана, сабраны і традыцыйныя пахі кропу, лаванды і нават часнаку.

Пакуль гэта першая ў нашай краіне падобная пахучая калекцыя, дзе экспанаты можна не толькі глядзець, але і нюхаць. Экскурсіі адкрыты як для школьнікаў, так і дарослых наведвальнікаў. Дарэчы, пахі збіралі педагогі і навучэнцы адукацыйнага цэнтра.



Зараз чытаюць