У Гродна даставілі Спіс старажытнага цудатворнага абраза Маці Божай

23 сентября 2017

У Гродна на тыдні даставілі Спіс старажытнага цудатворнага абраза Маці Божай з праваслаўнага Жыровіцкага манастыра. Гэта першае за доўгі час з'яўленне па-за манастырскіх сцен. Святыню, знойдзеную паводле падання ў канцы 15 стагоддзя дзецьмі, спецыяльна перавезлі ў Гродна ў гонар святкавання 25-гадовага юбілею жаночага Свята-Раства-Багародзіцкага манастыра. Прыезд Жыровіцкага абраза - значная падзея для вернікаў.

Пакланіцца праваслаўнай святыні ў Гродзенскім жаночым манастыры можна да 25-га верасня.