У Гомельскую вобласць прыбыў міжнародны аўтапрабег, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі

29 июня 2019

У Гомельскую вобласць прыбыў міжнародны аўтапрабег, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Некалькі дзён таму аўтакалона ДТСААФ Расіі і Беларусі стартавала ад Паклоннай гары ў Маскве. У маршруце - каля дзвюх з паловай тысяч кіламетраў і прыпынкі ў месцах баявой славы. Па населеных пунктах дзвюх краін аўтамабілісты вязуць гільзы з зямлёй з гарадоў-герояў. Дарэчы, Гомель стаў першым абласным цэнтрам Беларусі, які прыняў удзельнікаў аўтапрабегу. Тут яны ўсклалі кветкі да вечнага агню, сустрэліся з ветэранамі і моладдзю. Далей па курсе - Рагачоў. А наступнай аўтакалону сустрэне ўжо Магілёўская вобласць.

Фінішуе аўтапрабег 30 чэрвеня на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", дзе пасля ўрачыстага мітынгу адбудзецца ўзнагароджанне яго ўдзельнікаў.