У Гомельскай вобласці рэалізуецца новая форма занятасці дзяцей у летні перыяд

2 июля 2016

Аздараўленчыя пляцоўкі працуюць пры кожнай школе, у дварах густанаселеных мікрараёнаў, а таксама ў гаспадарках і ля сельскіх дамоў культуры. Як арганізаваная такая праца, высвятляў Яўген Пабалавец.

Летнія аздараўленчыя пляцоўкі – гэта новая форма работы, якая ў Гомельскай вобласці рэалізуецца ўжо другі год. Кіраўніцтва школ распрацоўвае графік водпускаў так, каб кожны вечар педагогі займаліся з дзецьмі на спартыўнай пляцоўцы.

Вось такія летнія аздараўленчыя пляцоўкі ёсць пры кожнай школе. Педагогі на працягу трох гадзін арганізоўваюць з дзецьмі розныя гульні, майстар-класы, спаборніцтвы. Працуюць такія пляцоўкі кожны дзень з пяці да васьмі гадзін вечара.

Пры жаданні можна пагуляць у валейбол ці правесці сапраўдны футбольны турнір. Неабходны інвентар дзецям выдадуць. Педагогі, а гэта, як правіла, настаўнікі фізкультуры, займаюцца падрыхтоўкай усіх спартыўных забаў.

Для педагогаў – гэта дадатковы заробак, для дзяцей – магчымасць весела правесці час. І бацькі не супраць.

У горадзе дзеці збіраюцца часцей за ўсё ў школьных дварах густанаселеных мікрараёнаў. У сельскіх населеных пунктах – на школьных стадыёнах і пляцоўках ля сельскіх дамоў культуры.

Сяргей Парошын, начальнік упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама: "В этом году мы расширили формат и подключили сельские населенные пункты с подвозом детей в центральные усадьбы. Там, где нет учреждений образования, совместно с отделами культуры и спорта организовываем такие площадки по месту жительства для того, чтобы занять детей в сельской местности".

Такія аздараўленчыя пляцоўкі працуюць усё лета.