У Гомельскім цырку новая праграма

16 февраля 2019

На арэне сусветна вядомы італьянскі клоўн Дэвід Ларыбле. Артыст ў сёмым пакаленні ў свае 62 лічыцца адным з самых тытулаваных цыркавых комікаў у свеце. Свабодна валодае шасцю мовамі. Самыя вясёлыя нумары - з удзелам саміх гледачоў. За гады працы Дэвід Ларыбле вывеў на манеж дзясяткі тысяч чалавек.

Дэвід Ларыбле, клоўн (Італія): "Паверце мне, у кожным з нас жыве клоўн. Я выбіраю людзей цалкам спантанна, выводжу на арэну, і мая праца заключаецца ў тым, каб падняць усім настрой, раскрыўшы ў маіх саўдзельніках іх унутраных клоўнаў".

У новай праграме Гомельскага цырка таксама нумары з паветранымі гімнастамі, канатаходцы, насарогі, белыя тыгры і мядзведзі.