У Гомелі выбралі лепшую сям’ю сярод дзіцячых дамоў сямейнага тыпу

20 мая 2017

Перамагла сям’я Мітраховічаў са Светлагорскага раёна. Канкурсанты прайшлі іспыты ў трох намінацыях - "Візітная картка", выстава дзіцячых вырабаў або малюнкаў і "Сямейны флешмоб". Дыпломы і каштоўныя падарункі атрымалі не толькі прызёры, але і ўсе ўдзельнікі. Дарэчы, па словах бацькоў, свой галоўны прыз яны ўжо даўно атрымалі.

Галоўная мэта конкурсу “Сям’я года” – гэта стварэнне новых традыцый сумеснага баўлення вольнага часу і павышэнне прэстыжу сям'і.