У Гомелі ў паліклініках арганізавалі спецыяльныя навучальныя курсы

21 октября 2017

У Гомелі, каб запісацца да ўрача, прапаноўваюць больш актыўна карыстацца Інтэрнэтам. У паліклініках нават арганізавалі спецыяльныя навучальныя курсы. Работнікі рэгістратуры і адміністратар сайта медыцынскай установы вечарамі будуць дзяжурыць з ноўтбукамі, планшэтамі або тэлефонамі і прапаноўваць наведвальнікам дапамогу ў інтэрнэт-запісе.

Таксама ў рэгістратуры паліклінікі можна атрымаць асабісты пін-код. З дапамогай яго даступны інтэрнэт-кабінет пацыента. Там можна даведацца інфармацыю пра гісторыю хваробы, не выходзячы з дому.