У Гомелі збіраюцца скараціць чэргі ў паліклініках

28 мая 2016

Адміністрацыя паліклінік павінна забяспечыць дзяжурства адказных адміністратараў з 7 гадзін раніцы, у абавязкі якіх будзе ўваходзіць тлумачэнні парадку медыцынскага абслугоўвання і відаў папярэдняга запісу, у тым ліку праз Інтэрнэт. Праца дыягнастычных кабінетаў будзе арганізаваная з 8:00 да 20:00, клініка-дыягнастычных лабараторый - па індывідуальным графіку.

Тэму прадоўжыць Яўген Пабалавец.

Святлана і Лізавета Мішуровы зараз наведваюць дзіцячую паліклініку часта - восенню дзяўчынка пойдзе ў садок, таму ёй трэба прайсці ўсіх спецыялістаў. З новай сістэмай працы з пацыентамі, гаворыць Святлана, гэта можна зрабіць даволі хутка. Запісацца на прыём можна праз Інтэрнэт, а трапіць да ўрача без чаргі.

Для тых гамяльчан, якія не маюць магчымасці запісацца да ўрача праз Інтэрнэт ці проста не ведаюць, як гэта зрабіць, у паліклініках арганізавалі дзяжурства адказных адміністратараў.

Адміністрацыі паліклінік трэба забяспечыць дзяжурства адказных адміністратараў з 7 гадзін раніцы. Яны павінны тлумачыць гамяльчанам парадак медыцынскага абслугоўвання і віды папярэдняга запісу, у тым ліку праз Інтэрнэт. Да таго ж з медыцынскімі работнікамі праводзяць трэнінгі па правілах зносінаў з пацыентамі.

Новаўвядзенні прадугледжваюць работу дыягнастычных кабінетаў з 8 да 20 гадзін, а клініка-дыягнастычных лабараторый - па індывідуальным графіку. Таксама у некаторых паліклініках не трэба будзе, як раней, самастойна запісвацца на прыём да розных ўрачоў у журнале, зараз можна звярнуцца ў рэгістратуру і атрымаць адзіны талончык.

Ва ўсіх паліклініках Гомеля зараз дзейнічае адзіная сістэма работы рэгістратур з 7 гадзін раніцы да 8 гадзін вечара. Запісацца на прыём да ўрача можна, як і раней, па тэлефоне.

Яшчэ адзін з падыходаў да павышэння якасці і даступнасці медыцынскага абслугоўвання насельніцтва – пошук новых памяшканняў. Плануецца выкарыстоўваць у якасці паліклінік свабодныя плошчы прадпрыемстваў альбо інтэрнатаў. Гэтыя і іншыя прапановы як ад спецыялістаў, так і ад грамадзян будуць абавязкова ўлічвацца і рэалізоўвацца ў абласным цэнтры на практыцы.