У Гомелі з'явіцца графіці Скарыны

5 августа 2017

Незвычайны малюнак ўпрыгожыць сцены дзяржаўнага універсітэта, які носіць імя беларускага першадрукара. Піша партрэт аднаго з самых вядомых беларусаў гомельскі архітэктар Дзмітрый Казлюк. Да гэтай працы ён ішоў амаль два гады. А скончыць павінен яе ўжо да 6 жніўня, калі ў краіне адзначаць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. А, як вядома, першай беларускай друкаванай кнігай стаў "Псалтыр" Францыска Скарыны.

Вольга Халадовіч убачыла, як пішацца гістарычнае графіці.

Гравюрныя сонца, месяц і сам партрэт Францыска Скарыны: плошча малюнка - 64 квадратныя метры. Гэты твор у стылі графіці - самы маштабны праект гомельскага архітэктара Дзмітрыя Казлюка.

Кожны дзень на вышыні 12 метраў ён крок за крокам ідзе да рэалізацыі сваёй мары. Кажа, пры такой спякоце працаваць няпроста, але ёсць і плюсы - фарба хутка сохне.

Працы мастака-графіціста спрыяе надвор'е. А таму да юбілею беларускага кнігадрукавання, калі была выдадзена першая і самая папулярная кніга Скарыны "Псалтыр", партрэт будзе завершаны.

У самой дзяржаўнай установе, якая, дарэчы, носіць імя вядомага земляка, ідэю падтрымалі. Універсітэтам імя Францыска Скарыны вну стала ў 1988 годзе. Пасля навукова-даследчых работ прафесара Уладзіміра Анічэнкі, якія тычыліся асобы і дзейнасці вялікага асветніка нашай краіны.

Частка сродкаў для партрэта – гэта уласныя грошы архітэктара, частка - з бюджэта ВНУ і былых студэнтаў. Дарэчы, тут упэўнены, што графіці стане падарункам не толькі для ўніверсітэта

Менавіта каля гэтага корпуса ва ўніверсітэце ладзяць урачыстыя лінейкі. І зусім хутка першакурснікі пачнуць сваё навучанне з пажадання ад знакамітага ва ўсім свеце першадрукара.