Заняткі па псіхалогіі, акцёрскім майстэрстве і жангліраванні. У Гомелі адкрыліся курсы бальнічных клоўнаў. Слухачы - прадстаўнікі розных прафесій. Адзінае абмежаванне - узрост. Валанцёрам павінна быць больш за 20 гадоў. Як растлумачылі арганізатары - грамадскае аб'яднанне "Фані ноўз" – такія курсы сталі неабходнасцю. Запыт ад бальніц у рэгіёне вельмі вялікі. І ў каманды валанцёраў проста няма фізічнай магчымасці ахапіць усе стацыянары. Вольга Халадовіч ведае – ці проста стаць бальнічным клоўнам (відэа).
У Гомелі адкрыліся курсы бальнічных клоўнаў
18 ноября 2017













