Сёлета ў Мінскай вобласці адбыліся амаль 1200 пажараў

19 ноября 2016

Сумная статыстыка ратавальнікаў: сёлета ў Мінскай вобласці адбыліся амаль 1200 пажараў. У агні загінулі звыш сотні чалавек. З надыходам халадоў пачашчаюцца ўзгаранні ў прыватным сектары. У асноўным з-за няправільнага карыстання печкай. Ратавальнікі чарговы раз нагадваюць пра неабходнасць праверыць ацяпляльнае абсталяванне. І ў выпадку няспраўнасці - адрамантаваць.

Асноўныя прыкметы атручвання чадным газам - галаўныя болі, галавакружэнні, кашаль. Пры выяўленні недамаганняў неабходна тэрмінова выйсці на свежае паветра і выклікаць хуткую меддапамогу.



Зараз чытаюць