У Дзяржынскім раёне маштабныя вучэнні ратавальнікаў

20 октября 2018

Заснавана на рэальных падзеях... У Дзяржынскім раёне маштабныя вучэнні ратавальнікаў. Палігонам для сімуляцыі тэхнагеннай катастрофы стала буйнейшая нафтабаза нашай краіны ў Фаніпалі.

Як спыніць стыхію, каб выратаваць жыццё - Ян Пашкевіч. Іскра, якая магла затушыць не адно жыццё – 21 год таму гэтая нафтабаза ў Фаніпалі ператварылася ў пажар неймаверных памераў. Ужо праз 18 хвілін пасля ўзгарання на шляху полымя устаў Уладзімір Чэрнік – у той час начальнік адзела МНС Дзяржынскага раёна. Са стыхіяй такой сілы ратавальнікі Беларусі ніколі не сустракаліся.

Тады выбуху вялізарнай нафтавай бомбы пажарныя не дапусцілі – спынілі полымя амаль за дзве гадзіны. Цудам ніхто не пацярпеў. Сучаснае ж пакаленне ратавальнікаў аднаўляе трагічныя сцены мінулага ў новым сцэнарыі вучэнняў – нафтабаза ў Фаніпалі на дзень стала вялікім трэніровачным палігонам.

Тут імгненна разгарнулі сістэму водазабеспячэння. Пры гэтым першым шчытом супраць агню павінны стаць сучасныя сістэмы тушэння пажараў – вакол кожнага рэзервуара ёсць спецыяльны вал – пераадолець яго полымя проста не зможа. Аўтаматызаваныя сістэмы ўсталяваны і ўнутры нафтасховішча.

Зараз на базе захоўваецца амаль 80 тысяч кубаметраў нафтапрадуктаў – самы вялікі запас у нашай краіне. Сімулятар катастрофы разам з ратавальнікамі праходзяць і пажарныя дружыны прадпрыемства.

Аналагічныя катастрафічныя краш-тэсты ратавальнікі ладзяць на кожным вялікім прадпрыемстве рэгіёна.