У дарожнай сетцы Мінскай вобласці абновіцца адразу некалькі ўчасткаў трас

28 сентября 2019

Як расказалі сёння ў Міністэрстве транспарту і камунікацый, перш працягнецца абнаўленне дарогі Мінск - Мікашэвічы. Праз два гады шырокапалосным стане ўчастак ад Слуцка да Салігорска. Гэта стратэгічны напрамак з улікам таго, што на поўдні рэгіёна ўзводзяць новы калійны камбінат. Больш сучаснай стане і дарога на Барысаў. Ужо сёлета пачнецца рэканструкцыя ўчастку ад Кургана Славы да горада Смалявічы.

Тым часам усе дарожныя службы рыхтуюцца да эксплуатацыі ў зімовы перыяд. Сталічны аўтапарк поўнасцю ўкамплектаваны: гэта семсот шэсцьдзясят адзінак тэхнікі. У найбліжэйшыя тыдні сталічныя камунальныя службы сфарміруюць запас супрацьгалалёднай сумесі.

Як расказалі ў Гаррэмаўтадары, сёлета камунальнікі набудуць яшчэ некалькі новых дарожных машын для работы ўзімку.