У Добрушы асвяцілі будаўніцтва храма ў гонар святога Алега Бранскага

9 Чэрвеня 2018

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел наведаў Добруш і асвяціў будаўніцтва новага храма. Царкву ўзвядуць у гонар святога Алега Бранскага. Яе з'яўленне зможа папоўніць патрэбы мясцовых праваслаўных жыхароў. Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыехаў у Добруш разам з прадстаўнікамі расійскага духавенства. І благаславілі будаўніцтва, заклалі ў падмурак храма асвечаны камень і замуравалі ў сцяне памятную грамату.

Вольга Мохарава, старшыня Добрушскага райвыканкама: "Храм будаваць трэба, хаця б з той думкай, што калі-небудзь у гэтым храме памоляцца і за нас".

Стэфан, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі: "У гонар Алега Бранскага - гэта было рашэнне не толькі маё, але і нашага губернатара. Я думаю, што гэта вельмі пазітыўны выбар. Таму што і расіяне сюды прыязджаюць, моляцца. І, выязджаючы, заязджаючы сюды, яны сустракаюцца са сваім святым".

Ідэя пабудаваць беларускі сабор з імем рускага святога нарадзілася яшчэ 15 гадоў таму. Царква стане часткай храмавага комплексу. Зараз удзел у яго будаўніцтве прымаюць не толькі прадстаўнікі духавенства і ўлады, але і грамадскіх арганізацый і мясцовыя жыхары. 


Папулярныя

Рэкамендуемыя