У Брэсцкай вобласці ўвялі чацвёрты – перадапошні - клас пожаранебяспекі

25 апреля 2020
Хадзіць у лес забаранілі ва ўсёй Брэсцкай вобласці. У рэгіёне ўвялі чацвёрты – перадапошні - клас пожаранебяспекі. Асноўная прычына ўзгаранняў - чалавечы фактар. 

Як сочаць за парушальнікамі і абараняюць лес ад пажараў -  даведалася  Марыя Тройніч. Такога мясцовыя леснікі не памятаюць: зямля настолькі сухая, што больш падобная на пыл. Нягледзячы на вясновую прахалоду, ва ўсёй Брэсцкай вобласці ўвялі чацвёрты – перадапошні -  клас пожаранебяспекі. Ускладняе сітуацыю і ветранае надвор'е. Момант - і агонь разносіцца на некалькі кіламетраў. Сачыць за сітуацыяй у лесе дапамагае сучасная тэхніка. У лясніцтвах Брэсцкага раёна вядуць відэаманіторынг. Пажар камера бачыць на адлегласці 15 кіламетраў. Праграма ўстанаўліваецца  на любы планшэт ці смартфон. Таму назіраць за масівамі можна з любой пункта, дзе ёсць інтэрнэт

Больш падрабязна пра маштабы пажару даведацца можна пры дапамозе дрона. Ён падбіраецца бліжэй, каб разгледзець пажар з усіх ракурсаў яшчэ да прыезду ратавальнікаў. Ахоўваюць лес і па-старому: леснікі капаюць земляныя палосы ўздоўж трас і робяць штодзённыя абходы. Астатнім жа хадзіць у лес строга забаронена. Ва ўсёй вобласці. 

За адзін дзень ляснік аб'язджае і абыходзіць 500 гектараў лесу. Задача - не толькі ўбачыць і патушыць пажар, але і пакараць тых, хто парушае забарону. Максімальны штраф - каля 500 рублёў.  Па словах спецыялістаў, ўзгаранне можа здарыцца нават ад асколка шкла, кінутага на зямлю.

Калі пажаранебяспечная абстаноўка дасягне піка - пятага класа - леснікі пачнуць дзяжурыць кругласутачна. Супрацоўнікі МНС ужо перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясення службы і працуюць без выхадных. Ратавальнікі ходзяць па парках, населеных пунктах і тлумачаць: у большасці лясных пажараў ляжыць чалавечы фактар.

Зараз лясам вельмі патрэбна вільгаць. Як толькі ў рэгіёне пройдзе добры дождж, забароны знімуць. А пакуль усіх заклікаюць берагчы прыроду.