У Брэсцкай вобласці пабудавана шматпавярхоўка, якая поўнасцю залежыць ад электрычнасці

5 января 2019

У Брэсцкай вобласці пабудавана першая шматпавярхоўка, якая поўнасцю залежыць ад электрычнасці. Эксперыментальны дом у Баранавічах разлічаны на 90 кватэр, трэцяя частка сем’яў - шматдзетныя. Праект незвычайны, але, паводле слоў спецыялістаў, на кошце квадратнага метра гэта не адбілася. «Пілот» звязаны з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі ў Беларусі. А ў кожнай вобласці вырашана пабудаваць пакуль па адным такім доме, дзе святло, цяпло і водазабеспячэнне цалкам залежаць ад электраэнергіі. На кожную сям’ю прадугледжаны адразу два электралічыльнікі.

 

Першых навасёлаў шматпавярхоўка прыме ў найбліжэйшыя месяцы. А ўжо практыка пакажа: выгадна ці не будаўніцтва такіх дамоў.