У Брэсцкай крэпасці да 2020 года з'явяцца тры новыя музейныя аб'екты

16 декабря 2017

На тэрыторыі Брэсцкай крэпасці да 2020 года з'явяцца тры новыя музейныя аб'екты. На рэстаўрацыйныя работы праектам Саюзнай дзяржавы прадугледжана больш за 5 млн. долараў. У планах - стварыць экспазіцыю ў паўднёва-ўсходняй казарме - выставачныя залы будуць прысвечаны гісторыі крэпасці ад будаўніцтва да нашых дзён. Таксама плануецца капітальны рамонт і размяшчэнне экспазіцый ва Усходнім і Пятым фартах. Усяго ў праекце 16 пунктаў, якія ўключаюць сучасныя тэхналогіі кансервацыі.

Праект Саюзнай дзяржавы дазволіць адкрыць новыя турыстычныя маршруты па Брэсцкай крэпасці. Дарэчы, ужо 22 снежня на месцы парахавога склепа адкрыецца адноўлены Чырвонаармейскі клуб, які быў тут да вайны.