У Брэсцкім цэнтральным парку з’явілася сонечнае дрэва

2 сентября 2017

Гэта ўсталёўка, якая працуе на сонечных батарэях і дазваляе гараджанам бясплатна зарадзіць мабільны тэлефон, планшэт альбо іншы гаджэт. Арыгінальнае дрэва-зарадка - вынік рэалізацыі праграмы па зялёнай эканоміцы. Брэст - удзельнік еўрапейскай ініцыятывы “Пагадненне мэраў па энергіі і клімаце”. Горад узяў на сябе абавязак скарачаць выкіды парніковых газаў і развіваць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі.

Удзельнікі праекта спадзяюцца, што аналагічныя сонечныя дрэвы-зарадкі з’явяцца па ўсім горадзе.