У Брэсце сваіх гледачоў сабраў Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Белая вежа"

16 сентября 2017

У Брэсце дваццаць другі раз сваіх гледачоў сабраў Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Белая вежа". Адкрыў праграму форуму Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы знакамітай «Пінскай шляхтай» у пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Па словах арганізатараў, канцэпцыю цяперашняй "Белай вежы" вызначылі вулічныя спектаклі, сучасная драматургія, класічныя тэатры і эксперымент.


Усяго ў фестывальнай афішы 28 спектакляў у выкананні калектываў з 14 краін - Венгрыі, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны, Фінляндыі, Чэхіі, Эстоніі і Беларусі. Упершыню на Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" прыехаў тэатр з Македоніі.