У Брэсце ўратавалі шчаня і выбіраюць для яго лепшае імя

9 июня 2018

Брэсцкія валанцёры аб’явілі конкурс на лепшае імя для паўгадовага шчанюка, які заграз у бітуме і насуперак усяму выжыў. Знясіленую жывёліну ўбачыў вартаўнік аднаго з прадпрыемстваў - рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны "Брэст", паблізу якога адбыўся інцыдэнт, і паведаміў у МНС. Малы не варушыўся і жаласна скуголіў. Аперацыя па выратаванні з смаляной пасткі доўжылася каля гадзіны. Затым валанцёры і ветэрынары вымушаныя былі абстрыгчы і старанна вымыць поўсць сабакі. Шчанюк пацярпеў, у яго шматлікія раны, расцяжэнні і ацёкі, у тым ліку інтаксікацыя смоламі. Але зараз ён адчувае сябе лепш, самастойна сілкуецца і нават стаіць на лапках.

Зараз шчанюк праходзіць лячэнне і рэабілітацыю. Яму шукаюць гаспадара.