У Батанічным садзе гэтымі днямі праходзіць выстава архідэй

24 февраля 2018

Чаравічкі, званочкі альбо лятаючыя матылькі. У Батанічным садзе гэтымі днямі праходзіць выстава архідэй. Тут прапанавана больш за 300 кветак – прыродныя віды і выведзеныя гібрыды. Ёсць у калекцыі каштоўныя экзэмпляры – з Бразіліі, Паўднёвай Амерыкі, якія растуць адасоблена на сценах альбо ў празрыстых вазах. Наведвальнікі выставы могуць набыць розныя віды архідэй, а таксама атрымаць каштоўныя парады па іх вырошчванні.

Натхніцца рознакаляровымі кветкамі ў Батанічным садзе можна да 1 сакавіка. Затым яе зменіць вясновая экспазіцыя цюльпанаў і гіяцынтаў.